Удзельнікі мітынгу ў падтрымку курсу прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча пачалі масава пакідаць Еўрапейскую плошчу Кіева.

Зараз на Еўрапейскай плошчы яшчэ застаецца каля 700 чалавек, выступленні артыстаў са сцэны спыніліся, камунальныя службы пачалі прыбіраць смецце, пакінутае мітынгоўцамі.

У той жа час на Майдане Незалежнасці працягваецца акцыя прыхільнікаў еўраінтэграцыі.

На галоўнай плошчы сталіцы прысутнічалі больш за 10 тыс. чалавек. Парушэнняў правапарадку пакуль не зафіксавана. У нядзелю плануецца чарговае вялікае веча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?