У Раду эўрапейскай інтэграцыі ўвойдуць грамадзкія дзеячы, палітыкі, экспэрты, якія дэкляруюць сваю прыхільнасьць ідэі эўрапейскага выбару Беларусі, гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы руху “За свабоду”.

Каардынатар руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч паведаміў, што да ўдзелу ў Радзе запрошаныя 30 чалавек. Папярэдне пагадзіліся далучыцца Ігар Рынкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Павал Севярынец, Алесь Міхалевіч, Віталь Сіліцкі, дадаў Ю.Губарэвіч.

"Рада эўрапейскай інтэграцыі павінна стаць аўтарытэтным грамадзкім цэнтрам, які аб’яднае патэнцыял розных палітычных і грамадзкіх сілаў, прыхільных ідэі эўрапейскага выбару Беларусі", – заявіў Аляксандар Мілінкевіч.

Галоўнымі задачамі рады будзе выпрацоўка бачаньня эўрапейскай інтэграцыі Беларусі, вызначэньне канкрэтных дзеяньняў, якія неабходныя, каб усталяваць эўрапейскія стандарты і падрыхтаваць Беларусь да сяброўства ў ЭЗ, зазначаецца ў паведамленьні прэсавай службы руху “За свабоду”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?