Еўрамайдан ў Кіеве прагаласаваў за рэзалюцыю аб вызваленні ўсіх палітычных зняволеных, у тым ліку і экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«Мы павінны зрабіць так, каб лозунг «Юлі — волю» Януковіч пачуў у Міжгор'і і каб ён увесь час баяўся», — зачытала рэзалюцыю грамадскі актывіст і журналіст Таццяна Чарнавіл.
Галоўныя тэзісы рэзалюцыі — свабода палітвязням і «не» палітычных рэпрэсіям. У дакуменце згадваецца, што 13 актывістаў Еўрамайдана ўжо вызваленыя, а барацьба за іншых «незаконна арыштаваных працягнецца да апошняга».
У тэксце адзначаецца што «ўжо трэці год за кратамі знаходзіцца галоўны апанент рэжыму Януковіча — Юлія Цімашэнка», якая ведала аб планах уладаў аб яе арышце, аднак, не пакінула Украіну і прасіла еўрапейскую супольнасць падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай, нягледзячы на яе незаконнае заключэнне, што было прызнана еўрапейскім судом па правах чалавека.
«Вызваленне палітвязняў было, ёсць і будзе галоўным патрабаваннем Майдана. Майдан сваіх не здае», — гаворыцца ў рэзалюцыі.