На чэмпіянаце Еўропы па плаванні на «кароткай вадзе» ў дацкім Хернінгу беларуска Аляксандра Герасіменя заваявала сёння бронзу на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем з вынікам 23,83. 

фота з фб Сяргея Шчурка

фота з фб Сяргея Шчурка

Чэмпіёнкай Еўропы стала галандка Раномі Крамавіджожа — 23,36, срэбра ў шведкі Сары Шэстрэм — 23,79, паведамляе Прессбол.

У пятніцу Герасіменя заваявала на ЧЕ бронзу на дыстанцыі 100 м вольным стылем.

Журналіст Сяргей Шчурко ў сваім фэйсбуку ўдакладняе, што сёння Аляксандра заваявала свой 20-ы медаль у кар'еры: гэта на Алімпіядах (2), чэмпіёнатах свету (3) і Еўропы (15).

«Болей, відаць, толькі ў Кацярыны Карстэн, але яна і старэйшая за Саню на цэлае спартыўнае жыццё», — дадае С. Шчурко.

Дадамо, што ў Герасімені таксама 10 медалёў на студэнцкіх Універсіядах (з іх пяць залатых).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?