Ніякіх дакументаў наконт магчымасці ўваходжання Украіны ў Мытны саюз падчас пасяджэння міждзяржаўнай камісіі 17 снежня ў Маскве прэзідэнты Украіны і Расіі падпісваць не плануюць.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў у эфіры тэлеканала «Інтэр».

Ён адзначыў, што паводле працэдуры, міждзяржаўныя дакументы перад падпісаннем павінен прыняць Кабінет міністраў.

«У тых дакументах, што цяпер прыняты ўрадам і накіраваны на разгляд міждзяржаўнай камісіі, няма ніводнага, якія б ускосна ці прама мелі нейкае дачыненне да Мытнага саюза. Гэта проста спекуляцыі», — заявіў Азараў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?