Мадэль замка ў Міры на фоне адрэстаўраванага арыгінала.

Мадэль замка ў Міры на фоне адрэстаўраванага арыгінала.

Мадэль замка ў Міры

Мадэль замка ў Міры

Мадэль замка ў Міры.

Мадэль замка ў Міры.

Мадэль гродзенскага замка Вітаўта.

Мадэль гродзенскага замка Вітаўта.

Мадэль гродзенскага замка Вітаўта.

Мадэль гродзенскага замка Вітаўта.

Мадэль замка Гедыміна ў Лідзе.

Мадэль замка Гедыміна ў Лідзе.

Мадэль замка Гедыміна ў Лідзе.

Мадэль замка Гедыміна ў Лідзе.

Мадэль царквы ў Мураванцы.

Мадэль царквы ў Мураванцы.

Мадэль царквы ў Мураванцы.

Мадэль царквы ў Мураванцы.

Мадэль царквы ў Мураванцы.

Мадэль царквы ў Мураванцы.

Серыя набораў дзiцячай творчасцi «Замкi Беларусi» папоўнілася папяровай мадэллю мажэйкаўскай царквы-крэпасці.

Яшчэ у 2012 годзе Iгар Адасiк з Гродна зрабiў папяровую копiю гродзенскага замка Вiтаўта для сваей маленькай дачкi Адэлi. Праз некаторы час да замка Вiтаўта далучыўся папяровы замак Гедымiна ў Лiдзе.

Так стварэнне папяровых замкаў для дачкi паступова пераўтварылася ў больш масштабны праект, вынiкам якога стала ўзнiкненне серыi папяровых набораў дзiцячай творчасцi «Замкi Беларусi».

Узнiкла пытанне: чаму б не рабiць такiя замкi таксама i для ўсiх беларускiх дзетак, каб яны разам са сваiмi бацькамi маглi займацца творчасцю, адначасова вывучаючы гicторыю роднага краю.

На гэты момант у серыю ўваходзяць замак Вiтаўта ў Гродне, замак Гедымiна ў Лiдзе, Мiрскi замак, скончана праца над Мажэйкаўскай царквой-крэпасцю.

Кожны набор уключае ў сябе гiстарычную даведку, iнструкцыю па складанні замка, мадэль замка ў разгортцы на 3-5 старонках А4, сувенiрны магнiцiк.

На думку стваральнікаў праекта, такія мадэлі могуць паспяхова выкарыстоўвацца бацькамі і дзецьмі дома, настаўнікамі на ўроках гісторыі Беларусі — у якасці нагляднага дапаможніка, і проста стаць добрым падарункам маленькаму беларусу.

Замовіць любы камплект з серыі «Замкі Беларусі» можна па тэл.: +375 29 352-07-52, а таксама па e-mail: [email protected]. Магчыма адпраўка поштай (па Беларусі бясплатна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0