Адноўлены шляхецкі ўбор з Ашмяншчыны (злева) і сялянскі касцюм з Піншчыны.

Адноўлены шляхецкі ўбор з Ашмяншчыны (злева) і сялянскі касцюм з Піншчыны.

Выступленне капэлы музыканта і мастака Алеся Лася.

Выступленне капэлы музыканта і мастака Алеся Лася.

Старшыня Баранавіцкай рады «Таварыства беларускай мовы» Віктар Сырыца расказвае пра праект «Мілавідская бітва 1863. Памяць пра паўстанне».

Старшыня Баранавіцкай рады «Таварыства беларускай мовы» Віктар Сырыца расказвае пра праект «Мілавідская бітва 1863. Памяць пра паўстанне».

15 снежня ў Мінску прайшла культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Удзельнікі абмеркавалі распрацаваныя турыстычныя маршруты па мясцінах, звязаных з паўстаннем. На мерапрыемстве быў таксама прэзентаваны адноўлены шляхецкі ўбор з Ашмяншчыны і сялянскі касцюм з Піншчыны.

Канферэнцыя прайшла пад акампанемент струннай музыкі шляхецкіх двароў сярэдзіны XIX стагоддзя ў выкананні капэлы музыканта і мастака Алеся Лася.

«У часы Вялікага княства Літоўскага музыка была ўзвышанай і ўрачыстай, яна выхоўвала густ і несла эмоцыі годнасці», — сказаў Алесь Лось.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?