16.12.2013 / 16:44

У чым хадзілі паўстанцы Каліноўскага — фота 8

15 снежня ў Мінску прайшла культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Удзельнікі абмеркавалі распрацаваныя турыстычныя маршруты па мясцінах, звязаных з паўстаннем. На мерапрыемстве быў таксама прэзентаваны адноўлены шляхецкі ўбор з Ашмяншчыны і сялянскі касцюм з Піншчыны.

Канферэнцыя прайшла пад акампанемент струннай музыкі шляхецкіх двароў сярэдзіны XIX стагоддзя ў выкананні капэлы музыканта і мастака Алеся Лася.

«У часы Вялікага княства Літоўскага музыка была ўзвышанай і ўрачыстай, яна выхоўвала густ і несла эмоцыі годнасці», — сказаў Алесь Лось.

0
Lb / Адказаць
16.12.2013 / 17:54
Дзякуй, выправілі. Вэб.
0
chill / Адказаць
16.12.2013 / 18:46
а чаму "касцюм" замест "строй"?
0
Tolik / Адказаць
16.12.2013 / 19:17
на фото что с усами Вася Грынь :) Красавчик
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру