17.12.2013 / 12:48

Міністэрства культуры абрала найлепшую песню года: ці падабаецца Вам? - аўдыё 15

Найлепшы поп-выканаўца — Алёна Ланская, найлепшы альбом у Kriwi.

16 снежня ў Беларусі трэці раз уручылі Нацыянальную музычную прэмію, якой займаецца Міністэрства культуры.

Найлепшай песняй 2013 года прызнана «Падаў снег» Іны Афанасьевай.

Найлепшым поп-выканаўцам года прызнана Алена Ланская, яе песня для Еўрабачання набрала 1,5 млн праглядаў на Youtube.

Найлепшым альбомам года стала кружэлка Traukamurauka гурту Kriwi.

Паслухаць яе можна тут

Найлепшым рок-гуртом сталі «Без Білета», якіх намінавалі на тры розныя прэміі. З улікам таго, што іншымі намінантамі былі Litesound і «Лермонт», выбар выглядае лагічным.

Найлепшай беларускай песняй стала «Танчыць» гурту ili-ili, кліп зняты пры дапамозе некалькі разоў зачыненай «Арт-Сядзібы».

Найлепшым джазавым калектывам стаў гурт Apple Tea, як і летась ды пазалетась.

Астатнія намінацыі прыводзім спісам:

Найлепшы этна-фолк-выканаўца — аркестр ансамбля «Харошкі».

Найлепшы аўтар музыкі — Леанід Шырын і Юрый Вашчук, кампазіцыя «Беларусь вялікая» (муз. суправаджэнне салюта падчас канцэрта да Дня Незалежнасці).

Найлепшы аўтар словаў — Павел Берташ «Ты больше не моя» (вык. Аляксей Хлястоў).

Найлепшы аранжыроўшчык — Святаслаў Пазняк «Летняя» (вык. Іскуі Абалян).

Найлепшая песня для кіно — «Сляды апосталаў» з аднайменнага фільма.

Найлепшы канцэрт года — Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь з праектам «Дым над вадой».

Найлепшы гастрольны тур — Гюнэш, а таксама Ірына Дарафеева і «Форс-Мінор».

Найлепшы кліп года — «У нескладовае» і «Братья Грім», кліп «Станцыя».

Найлепшы музычны журналіст — Таццяна Мушынская.

«За ўклад у развіццё сучаснай музыкі» — Эдуард Ханок.

Юрась Ускоў

0
Таша / Адказаць
17.12.2013 / 12:54
Лайно!
0
ведаю / Адказаць
17.12.2013 / 12:59
маці дастаўся запрашальны білет на гэтае дзіва... прыехала і сказала, што такое адчуванне, быццам пабывала ў вясковым доме культуры... гледачаў няма, прыгналі нейкіх салдат... Дайнека спяваў так, што аж фанера спынілася, дык прыйшлося пераспяваць. вось вам і нацмузпрэмія...
0
анон / Адказаць
17.12.2013 / 13:03
З улікам таго, што іншымі намінантамі былі Litesound і «Лермонт», выбар выглядае лагічным. Лермонт круче Беларуская песня, альбом, кліп - згодны! Не ўсё так страшна, як нехта спрабаваў паказаць
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру