«Ён выбягаў кудысьці з дома, паслізнуўся і стукнуўся скроняй — адразу памёр»,

— паведаміла сяброўка Сяргея Кацярына.

Хлопец быў творчым: пісаў вершы і прозу на некалькіх мовах — па-беларуску, па-ўкраінску, па-расійску. Цяпер ў выдавецтве «Галіяфы» будзе рыхтавацца кніга Маціна.

Хлопец займаўся таксама спартовым арыентаваннем.

Сяргей нарадзіўся ў Мінску. Выпускнік ліцэя БДУ (2011). Навучаўся на хімічным факультэце БДУ — хацеў быць выкладчыкам.

Сёння адбудзецца пахаванне Сяргея.

Сяргей Мацін

РАЗМАЛЁЎВАЦЬ СУСВЕТ!

Не саромецца быць сабой,
Крочыць упадабаным шляхам,
З лёсам не пачынаць двубой,
Кіравацца вясновым пахам,
Не зважаць на сабачы брэх,
На світанку ўсміхацца сонцу,
У завулках ды паміж стрэх
Размалёўваць Сусвет бясконца!

17 сакавіка 2013, Мінск

ЧАС ВЫНІШЧАЦЬ ТАЯМНІЦЫ!

Знікнуць з жыцця з-за такой драбязы —
Глупства наўпрост, і кропка!
Сэрца казыча нямы прызыў,
Трушчыцца лёд крохкі…
Выратуй тое, што змог утрымаць,
Як у пустэльні — крыніцу.
Годзе раздзелена існаваць —
Час вынішчаць таямніцы!

9 снежня 2013, Мінск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?