У судзе Маскоўскага раёна сталіцы выступіў з апошнім словам бізнэсовец Юры Данькоў. Ён прамаўляў 15-20 хвілін і не прызнаў сябе вінаватым, паведамляе Радыё Свабода.
Юрый Данькоў быў затрыманы ў верасні 2012 года і з таго часу застаецца пад вартай.
Паводле Следчага камітэта, Данькову інкрымінавана некалькі злачынстваў, у тым ліку ўтрыманне пры клубе прытону, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў, ухіленне ад падаткаў.
Пракурор просіць пакараць Данькова 9 гадамі зняволення.