Жонцы «маладафронтаўца» Уладзі Яроменка Валянціне паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС, што неўзабаве мужа перавядуць з «Валадаркі» для адбыцьця пакараньня ў арыштны дом у Баранавічах, паведамляе радыё «Свабода».

«Заўтра яшчэ пайду на прыём да кіраўніцтва «Валадаркі», каб даведацца, чаму да Ўладзя не даходзяць мае тэлеграмы наконт заявы аб сустрэчы з адвакатам. Тыдзень Уладзь на «Валадарцы», але да яго ўсё не пускаюць адваката, нібыта ён не напісаў заяву. Трэба разьбірацца», — кажа Валянціна Яроменак.

Жонка актывіста ўжо атрымала ад яго ліст. «Напісаў, што яго прывезьлі на «Валадарку» зь Першамайскага РАУС толькі а 3 гадзіне ночы і яшчэ да абеду ніяк не маглі зьмясьціць у камэру. Такім чынам, ён ня спаў больш за суткі!»

Актывіст, былы палітвязень Уладзь Яроменак асуджаны на 3 месяцы арыштнага дому за парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?