Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустракаўся на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні з кіраўніком польскага МЗС Радаславам Сікорскім. Пра гэта паведамілі ў МЗС Польшчы падчас сустрэчы з беларускімі журналістамі.

«Пасля такога доўгага перапынку сустрэча не магла быць змястоўнай і працяглай. Бакі дэкларавалі жаданне палепшыць адносіны. Але пакуль гэта толькі дэкларацыі», — сказалі ў МЗС.

На мінулым тыдні Варшаву наведаў намеснік кіраўніка беларускага МЗС Аляксандр Гур’янаў. Гэта стала працягам перамоваў у Вільні.

Макей: Ад Еўрапейскага Саюза ніхто не застрахаваны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?