У вышэйшых школах Літвы навучаецца ўсё больш замежнікаў. Сёлета іх на 12% больш, чым у мінулым.

Наогул зараз у Літве вучыцца 4284 студэнты-замежнікі (у мінулым годзе ва ўніверсітэтах навучаліся 3798 замежнікаў).

Больш за ўсё ў Літве навучаецца студэнтаў з Беларусі (1655), Расіі (263), Індыі (224), Нігерыі (198), Украіны (177), Азербайджана (162), Іспаніі (160), Ізраіля (132), Польшчы (127) і Швецыі (108).

Каля паловы з іх вывучаюць сацыяльныя навукі, адна пятая — гуманітарныя, амаль столькі ж - біямедыцынскія.

Як па ліку зноў прынятых, так і па агульнай колькасці замежнікаў у Літве лідзіруе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ). Тут вучацца 1474 замежнікі (пераважна беларусы).

У Літоўскім Універсітэце навук аб здароўі 692 такія студэнты, у Каўнаскім тэхналагічным універсітэце – 323.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?