Малады дызайнер Марцін Мак-Шэры прапануе, у сувязі з дарагоўляй і недахопам у буйных гарадах свабодных зямельных участкаў пад пахаванні, будаваць вертыкальныя могілкі-хмарачосы.

Як пішуць нарвежскія СМІ, краіны Скандынавіі ўжо сёння сутыкаюцца з праблемай недахопу месца для могілак. Зыходзячы з гэтага, у студэнта Дацкай каралеўскай школы архітэктуры нарадзілася ідэя перамясціць пахаванні памерлых у вертыкальную прастору. «Вертыкальныя могілкі могуць аказацца сапраўднай знаходкай для такой краіны, як Нарвегія, дзе прастора пад пахаванні на сыходзе», — гаворыцца ў апісанні праекта.

Цікава, што гэтая ідэя была прапанаваная ў рамках конкурсу, які праводзіць Паўночная асацыяцыя могілак і крэматорыяў з мэтай «распрацоўкі інавацыйных рашэнняў для забеспячэння месцаў для пахавання».

Вертыкальныя могілкі студэнт-дызайнер прапануе будаваць у выглядзе экзашкелета хмарачоса, на кожным паверсе якога размяшчаецца лужок, дзе можна размясціць пэўную колькасць магіл. Кожны паверх будзе «тэматычным» - для пахаванняў па розных рэлігійных ці грамадскіх канонах.

Сучасны дызайн могілак-хмарачоса арганічна ўпішацца ў любы гарадскі пейзаж, упэўнены аўтар. Дарэчы, хмарачос з часам можна будзе надбудаваць — на яго даху мяркуецца ўстаноўка пад'ёмнага крана, з дапамогай якога можна будзе «нарасціць» неабходную колькасць паверхаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?