У сераду 18 снежня таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся нязначным паслабленнем беларускага рубля да кошыку валют (усяго на 0,003%). Беларускі рубель змог умацавацца толькі да расійскага.
Так, курс даляра сёння вырас яшчэ на 10 рублёў да 9 460 беларускіх рублёў. Гэта ўжо 9-ы раз з пачатку месяца, калі амерыканская валюта абнаўляе гістарычны максімум.
Курс даляра за апошнія 33 дні ні разу не зніжаўся.
З пачатку сьнежня (г.зн. за 18 дзён ) ён вырас на 120 рублёў.
Курс еўра вырас усяго на 10 рублёў да 13.030 беларускіх рублёў, але гэтага было дастаткова для абнаўлення максімальнага значэння за ўсю гісторыю таргоў. З пачатку снежня еўра падаражэў на 320 рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,5 рубля да 287,0 беларускіх.