Выпадак адбыўся 17 снежня ў зале рэстарана «Белая Русь» у Жыткавічах, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення міліцыі. Двое мясцовых жыхароў 1985 г.н. і 1979 г.н., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, размахвалі перад наведвальнікамі ўстановы працуючымі бензапіламі.
TermmeX / Panoramio
Аднак пасля таго, як афіцыянт патэлефанавала ў міліцыю, парушальнікі грамадскага парадку пакінулі ўстанову.
Неўзабаве іх затрымалі.
Пры аглядзе месца здарэння на першым паверсе будынка рэстарана — на дзвярах, якія вядуць на лесвіцу, — былі выяўленыя пашкоджанні, характэрныя для бензапілы.
Падазраваныя затрыманыя.
Мужчыны адмовіліся тлумачыць свой учынак
0
0
0
0
0
0