5 кастрычніка ў дачным пасёлку Дудуткі, што месціцца ў 800 метрах ад вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, адбудзецца развітанне з вядомым беларускім пісьменнікам і журналістам Яўгенам Будзінасам (18.02.1944—04.10.2007).

Сёння з 11.00 ад мінскага Дома літаратара (вуліца Фрунзэ, 5) можна будзе даехаць аўтобусамі да Дудутак, дзе ў 12.00 пачнецца грамадзянская паніхіда. Крэмацыя цела нябожчыка адбудзецца ў 15.00 на Паўночных могілках сталіцы. Згодна з завяшчаннем пісьменніка яго прах будзе пахаваны ў Дудутках.

Апрача кніг, сцэнарыяў мастацкіх і дакументальных фільмаў, а таксама мноства публікацый, пісьменнік пакінуў пасля сябе Дудзіцкі музей матэрыяльнай культуры ("Дудуткі"), адкрыты восенню 1994 года на тэрыторыі былога маёнтка Ельскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?