Першы нумар, тады яшчэ новага, 2013-га года выйшаў з яго анонсам — указам №537 Аляксандр Лукашэнка абвесціў яго «Годам беражлівасці».

У 2013-м споўнілася 150 гадоў паўстанню Кастуся Каліноўскага. Здымак для вокладкі зрабіў Сяргей Гудзілін.

Дзявяты нумар НН выйшаў спецвыпускам і распавядаў аб 100 найбольш уплывовых беларусах — ад Лукашэнкі да Міхалка.

Вокладка нумара да Дня Волі натхнялася камунікацыйнымі Інтэрнэт-трэндамі.

У альбомах Belarus Press Photo гарадзенскі КДБ і Ашмянская мытня знайшлі экстремізм. Быў суд, а выдавецтва «Логвінаў», якое выдала альбом, пазней пазбавілі ліцэнзіі.

Кінематаграфічная «надзея» года — фільм «Жыве Беларусь» выйшаў у пракат у Польшчы.

Год беражлівасці непрыкметна ператварыўся ў Год мадэрнізацыі — Лукашэнка ў сваім звароце да парламента паўтарыў слова «мадэрнізацыя» ажно 59 разоў.

Спецнумар НН быў прысвечаны палітвязням. Яны застаюцца за кратамі, а Беларусь — у Еўразіі, а не ў Еўропе.

Скандал на конкурсе «Міс Мінск» і парад 3 Ліпеня - лета-2013 было такім.

У жніўні Лукашэнка прагаварыўся, што злавіў сома вагой 57 кілаграмаў. Цытата ў момант стала інтэрнэт-мемам

Працяг будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?