У бліжэйшыя суткі, 19 снежня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
У асобных раёнах невялікія ападкі (дождж, мокры снег), туман, слабы галалёд.
Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. +2°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да -6°С, максімальная днём -1.. +4°С.
Атмасферны ціск будзе падаць.