На тэрыторыі Мінскага раёна будзе праводзіцца следчы эксперымент.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама. У прыватнасці, з 12.00 да 14.00 будзе абмежаваны рух у абодвух напрамках усіх відаў транспартных сродкаў на 44-м км дарогі на тэрыторыі Мінскага раёна.
У гэты час на гэтым участку будзе праводзіцца следчы эксперымент.
ДАІ просіць кіроўцаў улічваць дадзеную інфармацыю і планаваць маршрут сваіх паездак загадзя.