18.12.2013 / 21:52

Life:) пракаментаваў сітуацыю са знікненнем сродкаў з рахункаў некаторых абанентаў 6

Мабільны аператар life:) пракаментаваў сітуацыю са знікненнем сродкаў з рахункаў некаторых абанентаў кампаніі. 

«Мабільны аператар life:) інфармуе, што на працягу ўжо некалькіх тыдняў, з канца лістапада, праходзіць укараненне новай сістэмы білінгу, і, адпаведна, паступовы перавод на яе абанентаў», — паведамілі ў кампаніі «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (life:)). 

Новая сістэма білінгу дазволіць, як мінімум: больш дакладны і просты ўлік расходаў на паслугі сувязі, у тым ліку, напрыклад, інфармаванне абанентаў пра набліжэнне балансу іх рахункаў да крытычных значэнняў; увод шэрагу новых высокатэхналагічных і зручных паслуг, праца якіх на старой сістэме білінгу была проста немагчымая; у найбліжэйшай перспектыве — прыкметнае спрашчэнне і пашырэнне спосабаў аплаты за паслугі сувязі life:). 

Як падкрэслілі ў кампаніі, пераход на новы білінг — «працяглая і працаёмкая справа, падчас якой не выключаны тэхнічныя непаладкі».

Працэс міграцыі можна параўнаць з перазагрузкай камп'ютарнай сістэмы, калі інфармацыя павінна быць сабрана нанова — уласна кажучы, пераход на новы білінг і азначае прымяненне новых аперацыйных і праграмных рашэнняў. 

У сувязі з тым, што падчас міграцыі на новую сістэму ў некаторых абанентаў life:) узніклі цяжкасці з доступам да іх абаненцкіх рахункаў, аператар запэўнівае, што ўсе «страчаныя» хвіліны і мегабайты, гэтак жа, як і грашовыя сродкі з рахункаў, нікуды не зніклі і ўжо тым больш не былі незаконна спісаныя.

З-за тэхнічнага збою сістэме спатрэбіцца больш часу, каб выявіць і выдаць поўную інфармацыю, прычым толькі па некаторых абаненцкіх рахунках, падкрэслілі ў кампаніі. 

Спецыялісты life:) разлічваюць выправіць сітуацыю ў самыя кароткія тэрміны. Аператар спадзяецца на разуменне абанентаў, а таксама афіцыйна просіць выбачэння ва ўсіх, хто адчуў нязручнасці.

0
) / Адказаць
18.12.2013 / 23:58
зніклі сродкі life:) гэта the end :( падумаў Штырліц
0
Вова / Адказаць
19.12.2013 / 07:44
Отличный оператор. Уже 4 года пользуюсь его услугами.
0
корявая контора / Адказаць
19.12.2013 / 08:26
тухлые консультанты в головном офисе (обл.центр), и просто невероятно тупая систена оплаты. Выключать инет и ждать три эсэмэски, хоть деньги неделю назад положил - это просто верх косорукости. Хамство в рекламе - в обслуживании хамство. Желаю им скорейшего закрытия.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру