19.12.2013 / 10:49

Абама байкатуе адкрыццё Алімпіяды-2014 у Сочы 10

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль, а таксама віцэ-прэзідэнт Джозэф Байдэн не паедуць на адкрыццё Алімпіяды- 2014 у Сочы.

Пра гэта паведамляе USA Today.

Амерыканскую дэлегацыю на адкрыцці Алімпіяды-2014 узначаліць прэзідэнт Універсітэта Каліфорніі, былы міністр нацыянальнай бяспекі ЗША Джанэт Напалітана.

Таксама ў складзе дэлегацыі адправяцца амбасадар ЗША ў Расіі Майкл Макфол, памочнік прэзідэнта ЗША Роберт Наборс, былая тэнісістка Білі Джын Кінг і алімпійскі чэмпіён—1998 па фігурным катанні Браян Байтана.

На цырымоніі закрыцця Алімпіяды дэлегацыю ўзначаліць першы намеснік дзяржсакратара ЗША Уільям Бернс.

Разам з ім у склад дэлегацыі ўвойдуць Макфол, 5-разовая алімпійская чэмпіёнка па хуткасным бегу на каньках Боні Блэр, срэбраны і бронзавы прызёр Алімпіяды па хакеі сярод жанчын Кейтлін Кеха і пяціразовы алімпійскі чэмпіён па канькабежным спорце Эрык Хэйдэн.

Як вядома, на Алімпіядзе-2012 у Лондане дэлегацыю ўзначальвала Мішэль Абама, а на адкрыцці зімовай Алімпіяды -2010 у Ванкуверы — віцэ-прэзідэнт Джозэф Байдэн.

У 2008-м дэлегацыю на Алімпіяду ў Пекіне ўзначаліў Джордж Буш-малодшы, які займаў тады пасаду прэзідэнта. Ён прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў-2002 у Солт-Лэйк-Сіці.

Варта таксама адзначыць, што 12-разовая пераможца турніраў Вялікага Шлема Білі Джын Кінг і хакеістка Кейтлін Кеха, уключаныя ў дэлегацыю, вядомыя сваёй нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй.

На думку амерыканскіх СМІ, уключэнне ў лік дэлегатаў адкрытых лесбіянак было задумана спецыяльна, каб «даслаць выразны сігнал» аб нязгодзе Амерыкі з «антыгейскімі» законамі ў Расіі.

Раней у ЗША адмовіліся ад уключэння ў склад дэлегацыі на Алімпіяду ў Сочы асоб у сувязі з нязгодай з расійскім законам аб забароне гей-прапаганды.

Па той жа прычыне ад паездкі на гульні адмовіліся прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і прэзідэнт Германіі Іахім Гаўк.

0
1кг Свінных Плячэй / Адказаць
19.12.2013 / 10:57
Байкот чэмнпіанату свету па хакеі ў лукашэнкаўскай Беларусі !!!
0
ласкаво просимо / Адказаць
19.12.2013 / 11:04
Чаму гэта? у нас хиба есць закон супраць фаготау?
0
мдзе / Адказаць
19.12.2013 / 11:23
дык толькі дзеля блакітных яны ня едуць? Сьмех
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру