19.12.2013 / 11:56

ДАІ рыхтуецца да пратэстаў на праспекце Незалежнасці супраць падатку на аўто 19

У сацыяльных сетках заклікаюць да правядзення акцый пратэсту.

ДАІ Мінска ўзмоцніць кантроль на вуліцах сталіцы ў сувязі з заклікамі да акцый пратэсту. Інспектары збіраюцца сачыць за выкананнем кіроўцамі правілаў спынення і стаянкі.

У сацыяльных сетках гучаць прапановы выйсці (і выехаць) на пратэст супраць увядзення «падатка на аўто» ў пятніцу, 20 снежня, у 18.00.

Месцам правядзення акцыі ўказваецца праспект Незалежнасці ў Мінску, а таксама цэнтральныя плошчы іншых гарадоў.

Стратэгія правядзення пратэстаў не ўказваецца, але мяркуецца, што акцыя пойдзе па сцэнары ранейшых паспяховых «Стоп-бензінаў».

У 2011 пасля істотнага павышэння цэнаў на бензін кіроўцы ў знак пратэсту перакрылі праспект Незалежнасці ў Мінску. Арганізатараў у той акцыі не было, кіроўцы каардынаваліся праз інтэрнэт.

Вынікам таго пратэсту стала нарада ў Аляксандра Лукашэнкі, які загадаў тэрмінова «адкруціць» цэны.

ЯМ

0
Рыгор / Адказаць
19.12.2013 / 12:08
Очень умело и дипломатично пропиарили)
0
Аматар портэра / Адказаць
19.12.2013 / 13:15
Па шапцы зачот!
0
Марыя / Адказаць
19.12.2013 / 13:57
Во як -- ДАІ рыхтуецца да акцыі пратэсту, а самі пратэстоўцы ведаюць, што акцыя будзе? :)
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру