Там зьбіраюцца кіраўнікі дзяржаваў СНД.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе А. Лукашэнкі, у парадак дня саміту ўключана абмеркаваньне праектаў Канцэпцыі далейшага развіцьця СНД , Дагавору аб процідзеяньні адмываньню злачынных даходаў і фінансаваньню тэрарызму.

Кіраўнікам дзяржаваў, што ўваходзяць у Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бясьпецы будуць прапанаваны да разгляду два дзясяткі пытаньняў, у тым ліку аб міратворчай дзейнасьці ў рамках АДКБ.

У часе саміту, як паведамляецца, адбудзецца кароткая сустрэча А. Лукашэнкі з У. Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?