Цана на расійскі прыродны газ для Беларусі ў 2014 годзе будзе на ўзроўні $167 за 1 тысячу кубаметраў.

Пра гэта сёння заявіў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.

Гэтая лічба, паводле слоў намесніка міністра, з'яўляецца арыенціровачнай і дакладна стане вядомая 1 студзеня.

Пры гэтым адзначана, што ў 2013 годзе цана на газ для Беларусі трымалася на ўзроўні $ 163 за 1 тыс.куб.м, што нават ніжэй, чым было ў 2012 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?