Сёння, 19 снежня, чарговая гадавіна «Плошчы-2010» — жорсткага разгону масавай акцыі апазіцыі. У нашых украінскіх суседзяў усё інакш — Майдан трымаецца некалькі тыдняў. Карэспандэнты БелаПАН спыталі ў мінчан, чаму, на іх думку, гэтыя дзве плошчы такія розныя?

«Урад ва Украіне больш талерантны да народа, чым у Беларусі. Не факт, што ў Майдане ёсць сэнс, калі ўрад не пойдзе на саступкі народу. Тады гэта ўсё марна. У нас палітыка была іншай — спыніць беспарадкі, завадатарамі якіх сталі правакатары».

«Ва Украіне крыху іншы народ. Яны выступаюць народ за народ, а ў нас людзі — кожны сам па сабе».

«У нас людзі менш агрэсіўныя, чым ва Украіне. Акрамя таго, у іх прэзідэнт ужо мяняўся некалькі разоў, яны прывыклі да падобнага».

«З намі ўсё так, мы вартыя таго, што маем. Для кагосьці бунт бессэнсоўны і крывавы, а для кагосьці — салодкае пячэнне».

«Справа ў менталітэтах. Гістарычна склалася так, што ва Украіне зусім іншая, чым у нас, спадчына — людзі, прывучаныя да ваенных дзеянняў».

«Таму што яны — не мы, яны малайцы і могуць за сябе пастаяць, а Беларусь застыла ў сваім развіцці 20 гадоў таму».

«Калі людзі разам, яны штосьці могуць. І супраць людзей той жа АМАП нічога не зробіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?