Фота Slodych.by.

Фота Slodych.by.

Як паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, затрымалі дырэктара. Затрыманне адбылося ў межах расследавання справы супраць службовых асобаў аднаго з мінскіх прадпрыемстваў па незаконным вырабе і збыце сродкаў для «негалоснага атрымання інфармацыі» з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў.

 

«Так, у выніку праверкі, праведзенай пракуратурай Мінска сумесна з упраўленнем па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў ГУУС Мінгарвыканкама і аддзелам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Партызанскага РУУСа,

выявілася, што дырэктар фабрыкі даў загад набыць спецыяльнае падслухоўваючае і гуказапісвальнае абсталяванне за кошт прадпрыемства і ўсталяваць яго ў службовых памяшканнях,

— заявіў Герасімаў. — Дзеянні дырэктара расцэнены як злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў асабістых інтарэсах, з нанясеннем прадпрыемству шкоды ў асабліва буйным памеры (больш за 202 мільёны рублёў)».

Таксама нанесена шкода правам і законным інтарэсам грамадзян шляхам парушэння таямніцы тэлефонных перамоў і іншых спосабаў камунікавання.

Дырэктар фабрыкі затрыманы. Яму пагражае да дзесяці гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

З красавіка 2009 года прадпрыемства ўзначальвае Таццяна Селіх

Таццяна Селіх. Фота delo.by.

Таццяна Селіх. Фота delo.by.

З 2007 яна была намеснікам дырэктара па лагістыцы. Сёлета яна стала пераможцай конкурсу «Жанчына года-2012» у намінацыі «За прафесіяналізм».

У 2011 Таццяна Селіх была адзначана прэміяй часопіса «Дело» за падтрымку высокага стандарта сваёй прадукцыі на айчынным і замежным рынках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?