19.12.2013 / 17:25

Аматарам гісторыі: «Ваярскі каляндар» на 2014 год 3

Культурніцкая пляцоўка «Беларуская прастора» супольна з кампаніяй «Фабеас» стварылі «Ваярскі каляндар» на 2014 год — дванаццаць выяваў славутых беларускія ваяроў.

На выявах можна ўбачыць Вялікіх князёў Кейстута і Альгерда, а таксама і шараговых вершнікаў войска ВКЛ.

Усе ілюстрацыі для выдання стварыў полацкі мастак Іван Іваноў, а гісторык Юры Усціновіч аздобіў выявы гістарычнымі даведкамі.

Дадатковы плюс календара — па заканчэнні 2014 года ў вас застанецца дванаццаць выдатных выяваў на гістарычную тэматыку.

Замовіць каляндар можна тут. Кошт выдання — 89 900 рублёў.

0
adva-belarus / Адказаць
19.12.2013 / 18:08
Ужо набылі! Прастора - файная крама!!
0
анон / Адказаць
19.12.2013 / 20:58
занадта просяць
0
2 анон / Адказаць
19.12.2013 / 22:46
Дык Вы ж паглядзіце памер які! Рэальна большы за а3 нашмат, я раней і не сустракала такіх нестандартных, а пагатоў беларускіх календароў - таму і набыла мужу як калядны падаруначак))) І не магу нацешыцца, мінус адзін клопат перад Новым годам вырашаны, што падарыць лЮбаму:) Сваіх грошай такое выданьне адназначна каштуе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру