18 снежня ўвечары ў вёсцы Саволеўка (Гродзенскі раён) на роўным участку дарогі не раз'ехаліся «Фальксваген» і «Фіят».

Аварыю справакаваў кіроўца «Фальксвагена» — грамадзянін Казахстана, які пражывае ў Беларусі, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Відавочцы сцвярджаюць, што аўтамабіль віноўніка аварыі не вынесла на сустрэчную раптоўна, а ён проста рухаўся па ёй. Прычына высветлілася пазней — кіроўца «Гольфа» быў неадэкватны з-за ўжытага алкаголю.

Ён быў настолькі агрэсіўны, што кіроўцам-відавочцам давялося яго звязаць.

У выніку аварыі мужчына не атрымаў ні адной драпіны, чаго не скажаш пра кіроўцу «Фіята». З пераломамі рэбраў, грудзіны і іншымі траўмамі яго шпіталізавалі.

Пазней «герой» стаў прыходзіць у сябе, у будынку ДАІ ён папрасіў ліст паперы і напісаў заяву, дзе прызнаў небяспеку сваіх паводзін, прычынай якіх паслужылі складаныя адносіны з яго каханай.

А таксама папрасіў прымяніць да яго вышэйшую меру пакарання.

Дакумент далучаны да матэрыялаў праверкі па дадзеным факце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?