AFP

AFP

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту ў краіне.

Адпаведны закон, падрыхтаваны апазыцыяй, падтрымалі 339 дэпутатаў у 450-мандатным парлямэнце.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч арганізуе 20 сьнежня круглы стол для абмеркаваньня шляхоў вырашэньня цяперашняй сытуацыі ў кране.

Але апазыцыя заявіла, што гатовая ўзяць удзел у ім толькі пад умовай амністыі для мірных грамадзян, якія былі затрыманыя ў сувязі з пратэстамі на Эўрамайдане ў Кіеве і ў іншых гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?