Гаворка ідзе пра сайты, доступ да якіх заблакаваны ў Расіі. У «чорны спіс» трапілі не толькі расійскія, але і замежныя сайты.
Пра гэта піша interfax.by, чый аглядальнік марна спрабаваў трапіць на адзін з украінскіх сайтаў. «Заглушка» паведамляла, што доступ да рэсурсу абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі.
У «Белтэлекаме» кажуць, што не маюць дачынення да такіх «заглушак». «Белтэлекам» можа абмежаваць доступ да тых ці іншых інтэрнэт-рэсурсаў толькі тады, калі сам дае паслугу.
Як выявілася, праблема існуе толькі ў некаторых беларускіх правайдараў.
Для кліентаў астатніх кампаній забароненыя ў Расіі сайты адчыняюцца. У ТАА «Дзелавая сетка» кажуць, што звярталіся ў «Растэлекам» з просьбай вырашыць праблему для беларускіх карыстальнікаў, аднак дагэтуль не могуць нічога выправіць.