Беларусь, Расія і Украіна страцілі права на аўтаматычны выхад у фінал "Еўрабачання-2008", які пройдзе ў сталіцы Сербіі Бялградзе. Паведамленне аб гэтым распаўсюдзіла прэс-служба Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
У ім гаворыцца, што на 50-й штогадовай сустрэчы ў італьянскай Вероне Тэлевізійны камітэт ЕВС прыняў прапанову Аргкамітэта конкурсу песні "Еўрабачанне" аб змяненні фармату правядзення конкурсу.
З 2008 года ўсе краіны-ўдзельніцы будуць раздзелены на 2 паўфінальныя групы. Аўтаматычнымі фіналістамі застаюцца Вялікабрытанія, Германія, Іспанія і Францыя як краіны - заснавальніцы конкурсу "Еўрабачанне", а таксама Сербія як краіна - пераможца "Еўрабачання-2007". Такім чынам, гэта рашэнне Тэлевізійнага камітэта ЕВС пазбаўляе ў тым ліку Украіну, Расію і Беларусь, якія занялі ў гэтым годзе 2-е, 3-е і 6-е месцы адпаведна, права аўтаматычнага ўдзелу ў фінале "Еўрабачання-2008".