У анлайн-краме iTunes з'явілася ў продажы беларуская казка «Зайкава хатка» для айпадаў.

Казка ўяўляе сабой набор інтэрактыўных ілюстрацый Наталлі Чатковай, дапоўненых тэкстам народнай казкі. У чым інтэрактыўнасць? Націскаеш на гадзіннік на сцяне - адтуль вылятае зязюля, націскаеш на мышку - яна робіць нейкія ўласцівыя ёй рухі.

У праграме прыгожая фонавая музыка, а вось казку давядзецца чытаць самому - убудуванай агучкі няма.

«Зайкава хатка» каштуе $0,99. За такую ж цану яна даступная і на іншых мовах - англійскай, польскай, рускай і ўкраінскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?