У цэнтры Мінска працягваецца акцыя пратэсту «Стоп-падатак». Цэнтр горада сігналіць, людзі на тратуарах апладзіруюць.
ДАІ спрабуе абмежаваць маштаб акцыі.
Каля станцыі метро «Кастрычніцкая» супрацоўнікі ДАІ спынілі некалькі аўто, стары «Фольксваген Пасат» адагналі на ходнікі, разбіраюцца з кіроўцам. Аўто, што стаяла з паднятым капотам, адагналі пад рэстаран «Госці», паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы».
Нагадаем, што аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення «падатку на аўто».
Жывое відэа: