Паэтэса і перакладчыца Ніна Мацяш доўгія гады была прыкаваная да інваліднага вазку. Увесь гэты час актыўна займалася творчасцю. У тым ліку захаплялася фларыстыкай. Але век твораў з кветак быў нядоўгі: яны хутка бляклі.

У нейкі момант Мацяш звярнула ўвагу на яркага пеўня. Пасля чаго вырашыла выкарыстаць фарбы птушаных пёрак для сваёй творчасці.

У Белаазёрску, на сваёй радзіме, паэтэса нават лічылася пачынальніцай такога накірунку як «пёркаграфіка».

Асобныя творы паэтэса пакідала ў сямейным архіве. Некаторыя дарыла. А часам нават выкарыстоўвала іх у якасці ілюстрацый (так была аформлена кніга «Поры году» - пераклады з бельгійскай паэзіі).

Больш за сотню твораў Мацяш будуць прадстаўлены на выставе каля тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?