Такі падыход абумоўлены аб'ектыўнымі абставінамі. Магчыма, ён нават апраўданы ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму. Але сам ён ад гэтага не робіцца меней аўтарытарным.

Мой выпадковы спадарожнік, мінскі праграміст Аляксей, разважаў па дарозе на Кіеў у мінулую суботу: «Калі ў нядзелю збярэцца крытычная маса людзей, тады будзе толк. Потым нічога не атрымаецца. Майдан — гэта, вядома, крута. Толькі хіба можна змяніць уладу стаяннем на месцы?» Ён маральна рыхтаваў сябе да магчымага штурму ўрадавых установаў, пабойваўся сутычак з міліцыяй, але і смакаваў іх наперад. Ніякага штурму не адбылося. Заўважна расчараваны, Аляксей вярнуўся дадому раней, чым папярэдне планаваў.

Спакуса простых рашэнняў

Спадзевы на «крытычную масу» і мітынговы бліцкрыг, які адным махам вырашыць усе праблемы — тыповы ўзор мыслення беларускага пратэстоўца. Бо заўтра сабрацца ўжо не дадуць. 

Такі падыход абумоўлены аб'ектыўнымі абставінамі. Магчыма, ён нават апраўданы ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму. Але сам ён ад гэтага не робіцца меней аўтарытарным. 

На зваротным шляху я разгаварыўся ў цягніку з адэсітам Валянцінам, былым вайскоўцам, прыхільнікам адзінаўладдзя, вялікім сімпатызантам Лукашэнкі. Валянцін таксама крытыкаваў Майдан за «бессэнсоўнае стаянне». Не таму, што ён за Януковіча ці супраць асноўных патрабаванняў Майдану. «Проста трэба было ўсё вырашаць у адзін дзень. Парваць гэтых беркутаўцаў на шматкі прама на Хрышчаціку. І браць уладу», — патлумачыў ён сваю пазіцыю. 

Чаму украінцы не сталі «рваць» і «браць»

Чаму ж украінцы не сталі «рваць» і «браць»? Няма падставаў падазраваць іх у баязлівасці або залішняй памяркоўнасці. І ў гімне ўкраінскім пяецца не пра тое, што яны «мірныя людзі», а «згинуть наші вороженьки як роса на сонці». На мой погляд, яны не паддаліся спакусе простых рашэнняў, бо за гады незалежнасці засвоілі мастацтва дасягнення кампрамісу.

Януковіч — непапулярны палітык. Яго мацюкаюць на захадзе і ўсходзе краіны. Але згоды на гвалтоўнае адхіленне Януковіча ад улады ўкраінскае грамадства ў цэлым не дэманстравала, да гэтай кропкі сітуацыя пакуль не дайшла. Адпаведна, калі б такое адхіленне раптам адбылося, яно было б успрынята часткай грамадзян як узурпацыя, замах на іх правы.

Працяг чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0