У Гродне супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй быў затрыманы 49-гадовы дырэктар Гродзенскага гандлёвага каледжа.

Паводле папярэдняй інфармацыі, падазраецца гэты кіраўнік у хабарніцтве. У прыватнасці, у атрыманні трох тысяч еўра ад індывідуальнага прадпрымальніка за прадаўжэнне дагавора арэнды памяшкання, якое належыць навучальнай установе. На падставе гэтага факта ўзбуджана крымінальная справа, а следства высвятляе, ці адзінкавы гэта выпадак падобнай "прадпрымальніцкай" дзейнасці кіраўніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?