Грамадзянін Беларусі Сяргей Балтуцкі атрымаў 15 гадоў зняволення.
Суд у штаце Пенсільванія пакараў яго за кантрабанду высокатэхналагічнага вайсковага абсталявання.
Ад студзеня 2008-га да верасня 2011 года ў ЗША дзейнічала сетка, створаная беларусам.
Яна займалася набыццём і нелегальным экспартам у Беларусь разнастайнага абсталявання, у тым ліку прыладаў для начнога бачання. У вытворчасці такіх прыбораў Беларусь канкуруе з ЗША.
Балтуцкім былі перапраўленыя праз акіян сотні ўзораў дадзеных тавараў. Сотні тысяч даляраў праходзілі праз афшорныя кампаніі.
Расследаваннем «справы Балтуцкага» займаліся ФБР, іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША. Беларус прызнаў сваю віну.
Пасля адбыцця 15 гадоў зняволення яго яшчэ чакаюць тры гады жыцця пад наглядам уладаў.
0
0
0
0
0
0