Беларускія адмыслоўцы супольна з польскімі калегамі распрацоўваюць для турыстаў трансгранічны маршрут па Белавескай пушчы. Як паведамляецца на сайце пасольства Рэспублікі Беларусь у РФ, пра гэта заявіў начальнік аддзелу фізычнай культуры, спорту й турызму Сьвіслацкага райвыканкаму Іван Лашкевіч.

У рэалізацыі праекту «Разьвіцьцё трансгранічнага турызму ў рэгіёне «Белавеская пушча» ўдзельнічаюць Пружанскі й Камянецкі раёны Берасьцейскай вобласьці, Сьвіслацкі раён Гарадзенскай волбласьці й горад Гайнаўка Падляскага ваяводзтва Польшчы. Праграмай акрамя распрацоўкі пешаходнага й роварнага маршруту прадугледжана таксама шырокае інфармаваньне насельніцтва пра магчымасьці трансгранічнага турызму ў гэтым рэгіёне.

У Сьвіслацкім раёне, у прыватнасьці, ужо вызначаныя аб’екты, якія будуць уключаныя ў маршрут. Гэта помнікі прыроды й гісторыі, а таксама дзьве аграсядзібы й база юных турыстаў, дзе можна будзе спыніцца на начоўку.

На рэалізацыю праекту плянуецца выдаткаваць каля 185 тысяч эўраў.

Паводле ИА REGNUM

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0