Удзельніца гурту Pussy Riot Марыя Алёхіна, якая адбывала двухгадовае зняволенне за акцыю ў Храме Хрыста Збаўцы ў ніжагародскай калоніі, у панядзелак выйшла на волю паводле амністыі.
«Марыя Алёхіна выйшла на волю. Усе дакументы аформленыя і падпісаныя», - сказаў адвакат Пётр Заікін.
Ён удакладніў, што, хутчэй за ўсё, ужо сёння яна адправіцца цягніком дадому.