Магутны шторм, які прынёс ледзяныя дажджы ва ўсходнюю частку Канады ў нядзелю, сур'ёзна парушыў дарожны рух і пакінуў без электраэнергіі больш за 400 тысяч жыхароў краіны, паведамляе Toronto Star.

The Toronto Star

The Toronto Star

Стыхія нарабіла бяды ў правінцыях Антарыа, Квэбэк і Нью-Брансвік. Галалёд на дарогах практычна паралізаваў дарожны рух. У некалькіх аэрапортах Канады ад Таронта да вострава Ньюфаўндленд адменены шэраг авіярэйсаў.

Мэр Таронта Роб Форд назваў шторм адным з самых страшных у гісторыі горада.

Яго параўноўваюць з ледзяным штормам 1998 года, які забраў жыцці больш за 20 чалавек і пакінуў 3 млн без электрычнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0