На 100 тысяч насельніцтва ў Беларусі прыпадае 1442 супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў. Наша краіна стала лідарам па суадносінах ліку міліцыянтаў да астатняга насельніцтва.

Пра гэта гаворыцца ў тлумачальных запісках да двух законапраектаў, зарэгістраваных у Вярхоўнай Радзе Украіны, піша kommersant.ua.

Пры гэтым сярэднесусветны паказчык складае 300 паліцыянтаў на 100 тысяч чалавек. ААН рэкамендуе лічбу ў 222 паліцыянты, а ў СССР было 214 міліцыянты на 100 тысяч насельніцтва.

У тлумачальнай запісцы прыводзяцца лічбы па іншых краінах свету. Так, у Італіі на 100 тысяч насельніцтва прыпадае 552 паліцыянты, у Балгарыі — 442, у Чэхіі — 405, Францыі — 369, Польшчы — 264, у ЗША — 233. Пасля Беларусі найбольшыя суадносіны супрацоўнікаў МУС да насельніцтва зафіксаваныя ў Расіі — 976 чалавек. Найменшы еўрапейскі паказчык адзначаны ў Швецыі — 195-200 на 100 тысяч насельніцтва.

Ва Украіне цяпер 780 супрацоўнікаў на 100 тысяч насельніцтва. Гэтую лічбу прапануецца скараціць да 463 міліцыянтаў на 100 тысяч насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0