Фота desktopwallpapers.org.ua.

Фота desktopwallpapers.org.ua.

На гэтым тыдні тэмпература паветра ў Беларусі на 5—8°С перавысіць кліматычную норму.

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е з тэмпературай на 5—8°С вышэйшай за кліматычную норму, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«Зіма вырашыла нас поўнасцю ігнараваць. Вось і ў апошні тыдзень гэтага года яна да нас не прыйдзе», — сказаў ён.

Паводле слоў сіноптыка, першую палову тыдня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць поле павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванае ў цёплым паветры.

У аўторак істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ноччу па паўночным усходзе невялікі дождж і мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі па краіне туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3°С да плюс 2°С, днём плюс 2—7°С.

У Гродне заўтра ападкаў не чакаецца, тэмпература паветра ноччу ад мінус 1°С да плюс 1°С, днём плюс 4—6°С.

У Брэсце таксама без ападкаў, ноччу мінус 1°С — плюс 1°С, днём плюс 5—7°С.

У Гомелі і Віцебску без істотных ападкаў, ноччу мінус 1°С — плюс 1°С, днём плюс 2—4°С.

У Магілёве таксама без істотных ападкаў, ноччу 0°С — мінус 2°С, днём плюс 2—4°С.

У Мінскай вобласці ў аўторак прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, ноччу па поўначы вобласці парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3°С — плюс 2°С, днём плюс 2—5°С.

У сталіцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў, ноччу і раніцай слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература ноччу мінус 1°С — плюс 1°С, днём — плюс 2—4°С.

У сераду ў краіне таксама істотных ападкаў не чакаецца, месцамі на дарогах галалёдзіца, тэмпература ноччу мінус 2°С — плюс 3°С, днём плюс 1—6°С.

Як адзначыў Рабаў, надалей праз Беларусь будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя фронты, таму з чацвярга па суботу ў асобных раёнах чакаюцца невялікія ападкі, у асноўным дождж, на дарогах месцамі галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу прагназуецца ў межах ад мінус 2°С да плюс 3°С, днём — плюс 1—6°С.

У нядзелю праз Беларусь будзе праходзіць больш актыўны атмасферны фронт, таму на большай частцы тэрыторыі чакаецца мокры снег і дождж, месцамі туман, галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература ноччу мінус 3°С — плюс 3°С, днём мінус 2°С — плюс 4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?