Парламент Літвы абвясціў 2014-ы год Годам Аршанскай бітвы ў гонар перамогі ў бітве XVI ст. над Маскоўскім княствам, паведамляе Delfi.lt

Законапраект, ініцыяваны групай парламентарыяў, якія належаць да розных фракцый, у панядзелак быў прыняты 76 галасамі за.

У пастанове сцвярджаецца, што рашэнне прынята з улікам таго, што ў наступным годзе ў верасні споўніцца 500 гадоў з моманту «гістарычнай перамогі Вялікага Княства Літоўскага» ў бітве пад Оршай і абароны тэрытарыяльнай цэласнасці літоўскіх земляў».

Па словах ініцыятара праектаў, Бітва пры Оршай з'яўляецца адной з вялікіх перамог Літоўскай арміі пасля Грунвальдскай бітвы і надзвычай важнай датай для літоўскай гісторыі.

«Перамога ў бітве пад Оршай, здабытая ў абароне тэрытарыяльнай цэласнасці Літвы супраць значнай большай арміі (амаль у тры разы) дазволіла Літве заключыць перамір'е, якое амаль на 40 гадоў забяспечыла мір у дзяржаве», — гаворыцца ў тлумачальным лісце.

Пастановай сейма ўрад абавязалі падрыхтаваць праграму урачыстасцяў, звязаных з гадавінай бітвы.

Нагадаем, што 2013-ы у Літве быў названы Годам Паўстання 1863 года.

У Беларусі на афіцыйным узроўні такія святы ігнаруюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0