Уладальнікі дарагіх катэджаў павінны падаць дэкларацыі аб прыбытках. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Менскай вобласці Уладзіслаў Цыдзік.

«Я спадзяюся, што падатковая інспекцыя ў супрацоўніцтве з праваахоўнымі органамі «раскруціць» шэраг пытанняў, якія тычацца ўладальнікаў камфартабельных катэджаў. Адкуль у чалавека з'явіліся сумы ў сотні тысяч даляраў? Раней багатыя князі будавалі свае замкі стагоддзямі. А цяпер палац, які ні ў чым не саступае вядомым палацам, узводзяцца за адзін сезон!», – заявіў службовец.

«Мы запатрабавалі 487 падатковых дэкларацый, апрацавалі 90 – усе знаходзяць аргументы, знаходзяць нейкую прыбытковую частку, сцвярджаюць, што грошы ўзялі ў пазыку. Мы праверым і заемадаўцаў – адкуль у грамадзян такія сродкі? Яны заробленыя мазалямі або выкрадзеныя ў дзяржавы? Па гэтым кірунку мы 1 кастрычніка правялі нараду з кіраўніцтвам УУС Менаблвыканкама і інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах. Мы пастараемся даказаць, што выдаткі некаторых грамадзян на гэтую нерухомасць не адпавядаюць прыбыткам, якія ўказаныя у падатковых дэкларацыях. Падключацца ОБЭП, ДФР і, думаю, мы даможамся ісціны. І эфекту», – заявіў Уладзіслаў Цыдзік.

У сувязі з гэтым вельмі цікава, адкуль грошы на шыкоўныя катэджы ў лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, якія жывуць у Драздах, знакамітым пасёлку насупраць Універсітэта фізічнай культуры. Ці збіраецца спадар Цыдзік запрашваць ва ўладальнікаў чыноўніцкіх катэджаў падатковыя дэкларацыі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?