24.12.2013 / 12:14

Алесь Міхалевіч знайшоў працу ў Польшчы, але не расказвае, якую 11

Як стала вядома «НН», экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч нарэшце ўладкаваўся на сталую працу ў польскім Любліне. Але палітэмігрант адмаўляецца расказваць, якую.

Міхалевіч атрымаў палітпрытулак у Чэхіі ў 2011. Ён змушаны быў выехаць, пасля таго як расказаў пра катаванні палітвязняў у турме КДБ у Мінску. Затым у Варшаве стаў стыпендыянтам праграмы Каліноўскага ў Польшчы. Па яе выніках сёлета абараніў доктарскую дысертацыю.

У жніўні ён заявіў, што збіраецца ў бізнэс, бо немагчыма за мяжой заставацца беларускім палітыкам.

«Думаю, мая дзейнасць будзе звязаная з бізнэсам. Я разлічваю выкарыстоўваць для гэтага сваё веданне моваў — я валодаю польскай, чэшскай, нямецкай, ангельскай, украінскай, зразумела, беларускай і расейскай. Гэта можа быць цікава для многіх фірмаў, якія працуюць ва ўсім усходнееўрапейскім рэгіёне».

У Мінску ў Міхалевіч засталіся жонка Мілана і двое малых дзяцей.

Ад сяброў Міхалевіча было вядома, што маладому палітыку ў эміграцыі было цяжка: заядала безграшоўе і адсутнасць сталай працы.

СМ

0
Iнгвар / Адказаць
24.12.2013 / 12:18
Ну а чаму б не расказаць? Хоць пазайздросьцiм трошкi...
0
Mda / Адказаць
24.12.2013 / 12:25
Усё ад прыроджанай i захаванай сьцiпласьцi чалавека, якi мае статус:)) Мда. Прыкра гэта. Беларусь, калi ж ты ужо перастанеш трываць...
0
Кнехт / Адказаць
24.12.2013 / 12:40
Малойца, Алесь! Палітыка ад цябе нікуды не дзенецца, а сям'ю карміць трэба зараз і штодзень. Жадаю поспехаў на новай працы.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру