Самалёт нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», які ляцеў 24 снежня па маршруце Тбілісі — Мінск, ажыццявіў незапланаваную пасадку ў кіеўскім міжнародным аэрапорце Барыспаль.

Як паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю «Белавія» Ірына Баранава, прычынай стала неабходнасць аказаць экстранную медыцынскую дапамогу адной з пасажырак — грамадзянцы Грузіі, якая адчула недамаганне. Бортправаднікі і ўрач, які знаходзіўся сярод пасажыраў, аказалі ёй першую дапамогу, а таксама далі кіслародны балон. Нягледзячы на гэтыя дзеянні, пасажырка страціла прытомнасць, і тады камандзір экіпажа вырашыў пасадзіць паветранае судна ў аэрапорце па маршруце руху, каб жанчыне аказалі кваліфікаваную меддапамогу.

Самалёт прызямліўся ў кіеўскім аэрапорце ў 5.15 па мінскім часе, дзе яго ўжо чакала брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, загадзя папярэджаная аб сітуацыі. Дактары аказалі дапамогу пасажырцы непасрэдна ў аэрапорце, пасля чаго яна вылецела з Кіева ў Мінск рэйсам «Белавія» ў 10.25.

Самалёт, які ляцеў па маршруце Тбілісі — Мінск з 39 пасажырамі на борце, прызямліўся ў канцавым пункце прыкладна ў 7.20, затрымка склала прыблізна 80 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?