24.12.2013 / 12:30

Філосаф Дзермант: Беларускае грамадства горача падтрымлівае інтэграцыю з Расіяй А Вы як думаеце? Выказвайцеся! 117

tverzha.ru

Свае погляды наконт інтэграцыі з Расіяй выказаў удзельнік арганізаванай Фондам падтрымкі публічнай дыпламатыі імя А.М. Гарчакова навукова-адукацыйнай праграмы «Дыялог у імя будучыні — 2013» (Фонд Гарчакова — грантавая праграма, блізкая да расійскага МЗС, старшынём апякунскай рады міністр Сяргей Лаўроў), навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, галоўны рэдактар альманаха «Сівер», каардынатар грамадскага праекта «Цытадэль» Аляксей Дзермант: «Я думаю, аб аднастайнасці ўспрымання нельга казаць. Есць людзі, якія хацелі б рухацца ў бок Еўропы.

Але мне здаецца, што пераважная большасць прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, нашай інтэлігенцыі падтрымлівае інтэграцыю з Расіяй і стварэнне Еўразійскага саюза. І такая падтрымка ў найбліжэйшы час не аслабне.

Інтэграцыя з Расіяй — аб'ектыўны працэс.

На маю думку, людзі разумеюць, што эканоміка краіны выйграе менавіта ад інтэграцыі з нашым усходнім суседам. А вопыт еўрапейскай інтэграцыі паказвае, што вельмі часта гэта аказваецца нявыгадна», — мяркуе Дзермант.

* * *

А Вы як думаеце? Выказвайцеся ў каментах!

0
А я супраць / Адказаць
24.12.2013 / 12:40
я и усе мае родныя и знаёмыя НЕ падтрымливаем интэграцыи з Расияй . Сябры нашых дзяцей таксама супраць таго , каб з Расияй. Нашы дзеци ужо дауно глядзяць на Италию, Германию, а то и на Амерыку . И им зусим невядомыя Томс, Омск, Краснаярск ...
0
здравамысляшчы / Адказаць
24.12.2013 / 12:40
Колькі разоў за апошнія 10 год гэты філосаф наведваў Захад (Еўропу і ЗША)? Я таксама хачу падумаць пра яго гарачыя геапалітычныя предпачценія, а потым заявіць- чэсны эты філосаф ці не.
0
Няхлюй / Адказаць
24.12.2013 / 12:41
Дзермант-шмермант.
Паказаць усе каментары/ 117 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру