Культура1313

Новым кіраўніком Саюза мастакоў абраны Рыгор Сітніца

З’езду папярэднічалі скандалы. Напярэдадні група мастакоў сарвала пасяджэнне рады Саюза.

Згодна са статутам, на з’езд быў павінен вылучацца адзін дэлегат ад чатырох сяброў саюза. Некаторыя секцыі (дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапіса, скульптуры) настойвалі на прапорцыі адзін да двух.

А скульптар Генадзь Буралкін, які ўзначальваў Саюз мастакоў у 1990-2001 гадах, прапанаваў у інтэрв’ю «Советской Белоруссии» запрасіць на з’езд усіх сяброў арганізацыі (больш за тысячу). Хоць гэта супярэчыла статуту і было немагчымым па фінансавых прычынах. Яшчэ адна ідэя прагучала на самім з’ездзе: лічыць дэлегатамі ўсіх прысутных. Але паколькі адбор праводзіўся па старых правілах, ідэю адхілілі.

Галоўнай інтрыгай былі выбары новага старшыні Саюза мастакоў.

З 2007 года два тэрміны арганізацыяй кіраваў Уладзімір Савіч. Усе гэтыя гады яго першым намеснікам з’яўляўся Рыгор Сітніца, які выставіў кандыдатуру на новых выбарах. Таксама былі вылучаны яшчэ чатыры асобы. Скульптары Уладзімір Слабодчыкаў і Генадзь Буралкін, мастакі Алесь Суша і Мікола Бушчык (апошні ўзяў самаадвод).

Перамог Рыгор Сітніца, набраўшы 132 галасы. На другім месцы Уладзімір Слабодчыкаў – 101 голас. Двух астатніх кандыдатаў падтрымалі каля паўтара дзесятка дэлегатаў.

Пасля перамогі новы старшыня Саюза мастакоў аб’явіў, што яго першым намеснікам будзе Аляксандр Дранец – аўтар помніка Францыску Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Мастак Алесь Марачкін ахарактарызаваў Сітніцу як чалавека, з усіх пазіцый вартага і дастойнага новай пасады. Гэта «нацыянальна свядомы мастак, асоба, паэт».

Сітніца з’яўляецца сябрам суполкі «Пагоня» і іішоў на з’езд як дэлегат менавіта ад яе.

На думку Аляксея Марачкіна, з’езд, які праходзіў у Палацы мастацтваў, быў арганізаваны на высокім узроўні.

Была арганізавана выстава, дзе кожны з сяброў саюза (нават эпатажны Алесь Пушкін) змог выставіць адну сваю працу. Сам Марачкін прапанаваў твор «Дом ветэрана». Выстава кароткатэрміновая і закрыецца ўжо сёння вечарам.

***

«Наша Ніва» папрасіла Рыгора Сітніцу расказаць пра найбліжэйшыя планы на новай пасадзе.

«Асноўная мая задача — захаваць арганізацыю, — кажа спадар Рыгор. — Бо ёсць пэўныя пагрозы. Трэба зрабіць так, каб унутры Саюза не адбылося пагаршэнняў. Я — чалавек здаровага сэнсу і лічу, што любое пытанне можна вырашыць пры дапамозе здаровага сэнсу. Зараз мне трэба актыўна працаваць з тымі, хто мяне абіраў, а таксама і з тымі, хто галасаваў супраць».

Іншай важнай задачай для спадара Сітніцы застаецца атрыманне прэферэнцый для мастакоў з боку дзяржавы.

«Гаворка ідзе аб правах мастака — не пра свабоду творчасці, а пра цэны на майстэрні. Ад дзяржавы мы маем пэўныя прэферэнцыі, але хацелася б, каб іх было больш. Бо мы, асабліва ў замежжы, прадстаўляем нацыянальную культуру, нацыю. Ёсць і канкрэтныя планы, напрыклад, рэканструкцыя Палаца мастацтваў. Пераважна гэта гаспадарчыя ці, сказаць, бізнэс-задачы».

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння23

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

У самым сэрцы Варшавы пачала сваю працу беларуская крама Vyraj1

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі25

У Чачэрску правялі паказальны суд над маладзёнамі, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг1

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук10

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце9

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння23

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць